1

У Мінску завяршыўся першы этап Кубка дружбы па сучасным пяцібор’і

У камандным заліку на вяршыню пастамента ўзнялася беларуская юнацкая каманда U-19 (Аляксей Сафончык, Данііл Беляковіч, Назар Сівіцкі, Барыс Абабурка).

У той жа ўзроставай катэгорыі Аляксей Сафончык заваяваў залаты медаль.




Адзіны дзень інфармавання

Матэрыялы да адзінага дня інфармавання насельніцтва 2022




Футбол. Чэмпіянат Беларусі. 13-ы тур

Падышлі да канца наступныя матчы 13-га тура нацыянальнага першынства.

“Мінск” абыграў магілёўскае “Дняпро” ў гасцявой сустрэчы. “Тарпеда-БелАЗ” нанёс буйное паражэнне “Слуцку”.

  • Днепр Магілёў vs Мінск – 2:4
  • Тарпеда-БелАЗ vs Слуцк – 3:0

Па выніках 13 тураў турнірную табліцу чэмпіянату ўзначальвае барысаўскі “БАТЭ”. “Энергетык-БДУ” ідзе на другім месцы, адстаючы ад лідара на бал, а тройку замыкае мінскае “Дынама”.




Адкрыты чэмпіянат Беларусі па тэнісе

У Мінску прайшоў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па тэнісе сярод жанчын і мужчын

Вынікі спаборніцтваў

Жанчыны. Адзіночны разрад

  • 1 месца: Крысціна Дзмітрук
  • 2 месца: Ганна Кубарава
  • 3 месца: Дар’я Шауга

Жанчыны. Парны разрад

  • 1 месца: Ксенія Ярш / Эвеліна Ласкевіч
  • 2 месца: Варвара Бярновіч / Соф’я Гапанькова

Мужчыны. Адзіночны разрад

  • 1 месца. Мікалай Банькоў
  • 2 месца: Іван Лютарэвіч
  • 3 месца: Міхаіл Дуброўскі

Мужчыны. Парны разрад

  • 1 месца: Эрык Аруцюнян/Данііл Астапенкаў
  • 2 месца: Мікалай Банькоў/Ціхон Фёдараў

Змешаны разрад

  • 1 месца: Эвеліна Ласкевіч/Міхаіл Малаховіч
  • 2 месца: Шалімар Тальбі/ЯнРабцэвіч



Адкрытыя спаборніцтвы па шашках “Мінск-2022”

У сталічным РЦАП па шахматах і шашках адбыліся адкрытыя спаборніцтвы па шашках-100 “Мінск-2022”.

Прызёрамі сталі наступныя спартсмены.

Жанчыны:

  • 1 месца: Марыя Часнакова
  • 2 месца: Ганна Кульман
  • 3 месца: Вікторыя Нікалаева

Кадэты:

  • 1 месца: Георгій Выдзерка
  • 2 месца: Ганна Кульман
  • 3 месца: Яўген Жукоўскі

Міні-кадэты:

  • 1 место: Юлия Калмакова
  • 2 место: Иван Бородич
  • 3 место: Павел Лагутков

Агульны залік:

  • 1 месца: Іван Касцюноў
  • 2 месца: Юрый Цымановіч
  • 3 месца: Андрэй Калмакоў



Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Ад імя Міністэрства спорту і турызму і сябе асабіста віншую ўсіх працаўнікоў галіны, спартсменаў, трэнераў і ветэранаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! У гэты светлы ліпеньскі дзень мы ўспамінаем тых, хто ратным подзвігам прынёс мір і спакой на нашу зямлю. І, працягваючы слаўныя традыцыі, нашае пакаленне будуе моцную і квітнеючую Беларусь.

Дзень Незалежнасці аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню, з’яўляецца ўвасабленнем гераізму, стойкасці, велічы духу народа, сімвалам адзінства.

У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, міру, дабрабыту і працоўных поспехаў у нашай стваральнай працы на карысць роднай Беларусі.

Кавальчук С.М.
Міністр спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь