У БДУФК адбылася сустрэча Міністра спорту і турызму з першакурснікамі
1 верасня ў гонар пачатку новага навучальнага года Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук наведаў установу “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры” і сустрэўся са студэнтамі.
Сустрэча пачалася з урачыстай прамовы Сяргея Міхайлавіча:
“Я хацеў бы пажадаць маладым хлопцам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, чула ўбіраць усё тое, што вам перадаюць тут выкладчыкі. З гэтых сцен нашай славутай навучальнай установы выйшлі вялікія спартсмены, якія ганарліва неслі сцяг беларускага спорту на многіх спаборніцтвах і арэнах. Са святам і плённага навучальнага года!”.
Затым са словамі на дарогу выступіў рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін.
“Мне б вельмі хацелася, каб пасля заканчэння навучання ў нашай установе, многія з вас трапілі ў летапіс нашага ўніверсітэта, як праслаўленыя спецыялісты ў сваёй вобласці. Будзьце шчаслівыя і ўдачы ў вучобе”.
Пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі Міністр спорту і турызму разам са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам наведаў урок гісторыі “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў відэафармаце.
У Дзень ведаў ва ўсіх школах і ВНУ краіны тэма першых заняткаў была прысвечана гістарычнай памяці.



