1

У Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан) адбылося пасяджэнне Савета па фізічнай культуры і спорце дзяржаў – удзельніц СНД

Ад Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні Савета прыняў удзел першы намеснік Міністра спорту і турызму Дараховіч Аляксандр Вікенцьевіч.

У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння Савету была прадстаўлена інфармацыя аб падрыхтоўцы Беларусі да правядзення II Гульняў краін СНД, якія пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года.

Аляксандр Дараховіч адзначыў, што Беларусь мае значны вопыт правядзення буйных спартыўных спаборніцтваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будзе зроблена ўсё неабходнае, каб ІІ Гульні краін СНД, якія пройдуць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, былі арганізаваны на самым высокім узроўні.

Аляксандр Вікенцьевіч таксама адзначыў, што Беларусь мае сучасныя спартыўныя базы і запрасіў спартсменаў дзяржаў – удзельніц СНД да правядзення сумесных вучэбна-трэніровачных збораў напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, а таксама да ўдзелу ў спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі (практычна ўсе мерапрыемствы “адкрытых”).




Ускладанне кветак супрацоўнікамі ДУ “Белспортзабеспячэння” ля помніка “Востраў слёз”




У Заслаўі на базе РЦАП па вяслярных відах спорту завяршылася рэспубліканская спартакіяда сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму

На працягу двух дзён спаборніцтваў работнікі сферы спорту і турызму адстойвалі гонар сваіх устаноў і змагаліся за перамогу ў 17 відах спорту.

У 2-й дзень спартакіяды ўдзельнікі спаборнічалі ў дысцыпліне «Лазер Ран», якая ўяўляе сабой эстафету па бегу і стральбу з лазернага пісталета, а таксама спаборнічалі ў гонках на драгонботах.

У рамках цырымоніі закрыцця спартакіяды адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.

Лепшымі камандамі сталі
РЦАП па ЗВС «Раўбічы» (гонкі на драганботах)
Мінспорт-1 (лазер ран 4х400, забег адважных)
РЦАП па мастацкай гімнастыцы (гіравы спорт)
БДУФК (міні-футбол, спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму, стральба з лука)
РЦАП па вяслярных відах спорту (грабны трэнажор, кіданне фітбола)
Палац спорту (стрытбол)
Чыжоўка-Арэна (скачок у даўжыню)
РЦАП па фрыстайле, жанчыны / Міністэрства спорту і турызму, мужчыны (дартс)
Мінгарвыканкам, жанчыны (стральба з лука)
НАДА, жанчыны/РЦАП па тэнісе, мужчыны (стральба з пнеўматычнай вінтоўкі)
«Ледакол» (веласпорт)
РЦАП па лёгкай атлетыцы (кіданне фітбола)
Магілёўская вобласць (сямейная эстафета)




У БДУФК адбылася сустрэча Міністра спорту і турызму з першакурснікамі

1 верасня ў гонар пачатку новага навучальнага года Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук наведаў установу “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры” і сустрэўся са студэнтамі.

Сустрэча пачалася з урачыстай прамовы Сяргея Міхайлавіча:

“Я хацеў бы пажадаць маладым хлопцам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, чула ўбіраць усё тое, што вам перадаюць тут выкладчыкі. З гэтых сцен нашай славутай навучальнай установы выйшлі вялікія спартсмены, якія ганарліва неслі сцяг беларускага спорту на многіх спаборніцтвах і арэнах. Са святам і плённага навучальнага года!”.

Затым са словамі на дарогу выступіў рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін.

“Мне б вельмі хацелася, каб пасля заканчэння навучання ў нашай установе, многія з вас трапілі ў летапіс нашага ўніверсітэта, як праслаўленыя спецыялісты ў сваёй вобласці. Будзьце шчаслівыя і ўдачы ў вучобе”.

Пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі Міністр спорту і турызму разам са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам наведаў урок гісторыі “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў відэафармаце.

У Дзень ведаў ва ўсіх школах і ВНУ краіны тэма першых заняткаў была прысвечана гістарычнай памяці.