22 сакавіка – Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі і спаленых беларускіх вёсак
|
Калектыў ДУ “Белспортзабеспячэнне” сумесна з дэлегацыяй Мінспорту і спартыўнай грамадскасцю Беларусі прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак, ушанаваўшы памяць ахвяр трагедыі Хатыні.
У гэты дзень уся Беларусь аб’ядноўваецца ў памятнай вахце, успамінаючы жыхароў вёскі Хатынь, якіх, загнаўшы ў хлеў, спалілі карнікі. У 1943 годзе ў агні абарвалася жыццё 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Паводле дадзеных, атрыманых у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, лёс Хатыні ў Беларусі падзялілі 288 вёсак. Не менш за 12 348 населеных пунктаў спалены фашыстамі поўнасцю або часткова.
Супрацоўнікі ДУ “Белспортзабеспячэнне” ўсклалі кветкі на могілках “Ваенныя” ў рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду
|
Таксама ў сценах установы ў 12:00 была абвешчана хвіліна маўчання, ушанаваўшы памяць ахвяраў злачынстваў генацыду.
Напярэдадні міжнароднага Дня энергазберажэння праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь – энергаэфектыўная краіна” пад дэвізам “У адзіным руху да лепшага!”
|
Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў быце, што з’яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Акцыя працягнецца да 11 лістапада.
У сталіцы падышоў да канца Рэспубліканскі турнір па стральбе з пнеўматычнай зброі сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
|
Каманды паказалі наступныя вынікі:
Практыкаванне “стральба з пнеўматычнай вінтоўкі”: 1 месца: Каманда першага намесніка Міністра (Аляксандра Дараховіча) 2 месца: Каманда федэрацыі фрыстайла 3 месца: Каманда РЦАП коннага спорту і конегадоўлі
Практыкаванне “стральба з пнеўматычнага пісталета”: 1 месца: Каманда першага намесніка Міністра 2 месца: Каманда ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама 3 месца: Каманда федэрацыі сучаснага пяцібор’я
Агульнакамандны залік: 1 месца: Каманда першага намесніка Міністра 2 месца: Каманда ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама 3 месца: Каманда федэрацыі фрыстайла
На цырымоніі ўзнагароджання Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук звярнуўся да ўдзельнікаў спаборніцтваў.
“Сёння мы ўбачылі, як падраслі нашы вынікі па стральбе. Мы ўдасканальваемся і рыхтуемся, а далей будзем ускладняць спаборніцтвы. Далей будзе стральба з пнеўматычнай вінтоўкі стоячы, якая пройдзе ў снежні”, – адзначыў Сяргей Міхайлавіч.
“Хацеў бы павіншаваць вас усіх з надыходзячым святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мы павінны памятаць і шанаваць нашу гісторыю, а ўсе гэтыя мерапрыемствы мы далучаем да дзяржаўных свят. У сучасных умовах мы павінны памятаць пра гэта, і праз спорт сваім асабістым прыкладам абавязаны выхоўваць нашу маладая моладзь. Віншую пераможцаў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Да новых сустрэч!”, – сказаў Міністр.
Рэспубліканскі конкурс “Візуальны вобраз II Гульняў краін СНД 2023”
|
У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь стане гаспадыняй II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У сувязі з гэтым Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўнай установай “Белспортзабеспячэнне” аб’яўляе аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу “Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь”. Парадак арганізацыі і ўмовы правядзення конкурсу вызначаюцца Палажэннем аб конкурсе .
У кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь ёсць унікальная магчымасць стаць часткай гэтай падзеі! Калі ты крэатыўны і поўны мноства ідэй, і табе споўнілася 16 гадоў ці ты з’яўляешся часткай вялікай і крэатыўнай кампаніі, тады ты смела можаш падаваць заяўку!
Увасобі свае ідэі і атрымай прызнанне на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, стварыўшы ўнікальны і вядомы вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023!
У Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан) адбылося пасяджэнне Савета па фізічнай культуры і спорце дзяржаў – удзельніц СНД
|
Ад Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні Савета прыняў удзел першы намеснік Міністра спорту і турызму Дараховіч Аляксандр Вікенцьевіч.
У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння Савету была прадстаўлена інфармацыя аб падрыхтоўцы Беларусі да правядзення II Гульняў краін СНД, якія пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года.
Аляксандр Дараховіч адзначыў, што Беларусь мае значны вопыт правядзення буйных спартыўных спаборніцтваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будзе зроблена ўсё неабходнае, каб ІІ Гульні краін СНД, якія пройдуць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, былі арганізаваны на самым высокім узроўні.
Аляксандр Вікенцьевіч таксама адзначыў, што Беларусь мае сучасныя спартыўныя базы і запрасіў спартсменаў дзяржаў – удзельніц СНД да правядзення сумесных вучэбна-трэніровачных збораў напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, а таксама да ўдзелу ў спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі (практычна ўсе мерапрыемствы “адкрытых”).
Ускладанне кветак супрацоўнікамі ДУ “Белспортзабеспячэння” ля помніка “Востраў слёз”
|
У Заслаўі на базе РЦАП па вяслярных відах спорту завяршылася рэспубліканская спартакіяда сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму
|
На працягу двух дзён спаборніцтваў работнікі сферы спорту і турызму адстойвалі гонар сваіх устаноў і змагаліся за перамогу ў 17 відах спорту.
У 2-й дзень спартакіяды ўдзельнікі спаборнічалі ў дысцыпліне «Лазер Ран», якая ўяўляе сабой эстафету па бегу і стральбу з лазернага пісталета, а таксама спаборнічалі ў гонках на драгонботах.
У рамках цырымоніі закрыцця спартакіяды адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.
Лепшымі камандамі сталі РЦАП па ЗВС «Раўбічы» (гонкі на драганботах) Мінспорт-1 (лазер ран 4х400, забег адважных) РЦАП па мастацкай гімнастыцы (гіравы спорт) БДУФК (міні-футбол, спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму, стральба з лука) РЦАП па вяслярных відах спорту (грабны трэнажор, кіданне фітбола) Палац спорту (стрытбол) Чыжоўка-Арэна (скачок у даўжыню) РЦАП па фрыстайле, жанчыны / Міністэрства спорту і турызму, мужчыны (дартс) Мінгарвыканкам, жанчыны (стральба з лука) НАДА, жанчыны/РЦАП па тэнісе, мужчыны (стральба з пнеўматычнай вінтоўкі) «Ледакол» (веласпорт) РЦАП па лёгкай атлетыцы (кіданне фітбола) Магілёўская вобласць (сямейная эстафета)
У БДУФК адбылася сустрэча Міністра спорту і турызму з першакурснікамі
|
1 верасня ў гонар пачатку новага навучальнага года Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук наведаў установу “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры” і сустрэўся са студэнтамі.
Сустрэча пачалася з урачыстай прамовы Сяргея Міхайлавіча:
“Я хацеў бы пажадаць маладым хлопцам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, чула ўбіраць усё тое, што вам перадаюць тут выкладчыкі. З гэтых сцен нашай славутай навучальнай установы выйшлі вялікія спартсмены, якія ганарліва неслі сцяг беларускага спорту на многіх спаборніцтвах і арэнах. Са святам і плённага навучальнага года!”.
Затым са словамі на дарогу выступіў рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін.
“Мне б вельмі хацелася, каб пасля заканчэння навучання ў нашай установе, многія з вас трапілі ў летапіс нашага ўніверсітэта, як праслаўленыя спецыялісты ў сваёй вобласці. Будзьце шчаслівыя і ўдачы ў вучобе”.
Пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі Міністр спорту і турызму разам са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам наведаў урок гісторыі “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў відэафармаце.
У Дзень ведаў ва ўсіх школах і ВНУ краіны тэма першых заняткаў была прысвечана гістарычнай памяці.
У Смаленску завяршыўся II этап міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор’і “Кубак дружбы”
|
Беларускія спартсмены паказалі наступныя вынікі ў змяшанай эстафеце
Курсанты “А” 1-е месца: Беларусь – 2 (Анастасія Малашэнка/Данііл Беляковіч ) 2-е месца: Беларусь – 1 (Марыя Гнедчык / Назар Сівіцкі)