Рэспубліканскі конкурс
Візуальны вобраз
II Гульняў краін СНД 2023
Конкурсная камісія па вызначэнні пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў» падвяла вынікі рэспубліканскага конкурсу «Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў».
Падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб рэспубліканскім конкурсе «Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў», зацверджаным пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 17.10.2022 № 47.
На рэспубліканскі конкурс прадстаўлены работы па наступных
намінацыям:
- «Лагатып Гульняў» - 53 работы
- «Слоган (дэвіз) Гульняў» - 12 работ
- «Талісман Гульняў» - 27 работ
Конкурсная камісія рэспубліканскага конкурсу «Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў» вызначыла, што ні адна з прадстаўленых работ не адпавядае ўмовам рэспубліканскага конкурсу паводле Палажэння.
Рашэнне камісіі: Рэспубліканскі конкурс завершаны без вызначэння пераможцаў ва ўсіх намінацыях.