1

Рэспубліканскі конкурс “Візуальны вобраз II Гульняў краін СНД 2023”

У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь стане гаспадыняй II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У сувязі з гэтым Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўнай установай “Белспортзабеспячэнне” аб’яўляе аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу “Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь”. Парадак арганізацыі і ўмовы правядзення конкурсу вызначаюцца Палажэннем аб конкурсе .

У кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь ёсць унікальная магчымасць стаць часткай гэтай падзеі! Калі ты крэатыўны і поўны мноства ідэй, і табе споўнілася 16 гадоў ці ты з’яўляешся часткай вялікай і крэатыўнай кампаніі, тады ты смела можаш падаваць заяўку!

Увасобі свае ідэі і атрымай прызнанне на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, стварыўшы ўнікальны і вядомы вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023!

Аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення конкурсу можна даведацца тут (https://bel-sport.by/be/konkurs-2023-bel/).