Гасцініца
Гасцініца «Спорт»
Гасцініца «Спорт» – невялікі бюджэтны гатэль, які прапануе камфартабельныя нумары і якасны сэрвіс па прымальных цэнах. Зручнае размяшчэнне робіць яго асабліва прывабным для турыстаў. Гатэль утульна размясціўся ў цэнтры горада Мінска, паблізу ад асноўных славутасцяў сталіцы. Адсюль можна лёгка здзейсніць пешы шпацыр да Верхняга Горада, Плошчы Перамогі, Батанічнаму саду і парку Чалюскінцаў. А скарыстаўшыся грамадскім транспартам, здзейсніць невялікую экскурсію па горадзе і наведаць знакаміты «Чырвоны касцёл» (касцёл Сімяона і Алены), Нацыянальную Бібліятэку, Палац спорту ці Мінск-Арэну. Акрамя таго, побач з гасцініцай знаходзяцца кафэ, рэстараны, клубы, караоке, сауны, боўлінг, кінатэатр, а таксама вялікая колькасць магазінаў і гандлёвых цэнтраў.
Нумары гасцініцы
Унутры гасцініцы «Спорт» вас ахопіць атмасфера хатняй утульнасці і камфорту. Нумары рознай катэгорыі, іх у гатэлі 71, дазваляюць размясціць некалькі вялікіх груп турыстаў і гасцей сталіцы. Нашы супрацоўнікі дапамогуць гасцям падабраць нумары пад любыя фінансавыя магчымасці і патрэбнасці да ўзроўню утульнасці. Як і ў любым гатэлі, маюцца нумары класа «Эканом» і «Люкс», якія дазваляюць размясціць ад двух да трох пастаяльцаў у адным нумары. Асаблівасць гасцініцы «Спорт» – гэта наяўнасць нумароў класа «Хостэл». Такія нумары з’яўляюцца выдатным выбарам для моладзі, невялікіх груп спартсменаў і валанцёраў, бо ў іх камфортна размесцяцца 4-6 чалавек. Яшчэ адна перавага гэтых нумароў – іх кошт.
Нумары, незалежна ад класа, валодаюць усім самым неабходным для пражывання: спальныя месцы (ложкі рознага ўзроўню камфорту і памеру), шафы і тумбачкі для захоўвання, ванныя пакоі і санвузлы. Пакоі класаў «Эканом» і «Люкс» абсталяваны тэлевізарамі, халадзільнікамі і электрачайнікамі. Для пастаяльцаў нумароў класа «Хостэл» ёсць спецыяльныя пакоі адпачынку, дзе можна добра адпачыць пасля экскурсіі і паглядзець тэлевізар. Расслабіцца і пагутарыць можна і ў холах гасцініцы, уладкаваўшыся ямчэй на скураных канапах.
Паслугі гасцініцы
Дадаткова гатэль прадастаўляе сваім пастаяльцам бясплатныя і платныя паслугі. Бясплатна можна скарыстацца Wi-Fi, тэлефонам, чайнікам, прасам і іншымі паслугамі. Акрамя таго, за дадатковую плату нашы супрацоўнікі могуць забяспечыць трансфер з/да аэрапорта, замовіць дастаўку ежы або прапанаваць ахоўную паркоўку для легкавога аўто. Падрабязней даведацца пра ўсе паслугі можна на афіцыйным сайце гатэля hotel-sport.by.
Будзем рады бачыць Вас у ліку нашых пастаяльцаў!
Кантактная інфармацыя
- 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 35