Пра нас
Гісторыя ўстановы пачалася 4 студзеня 1987 г., калі рэспубліканская спартыўная база Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце Міністраў БССР, загадам Дзяржаўнага Камітэта Беларускай ССР па фізічнай культуры і спорце № 1, рэарганізавана ў Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне па забеспячэнні спартыўных мерапрыемстваў «Белспортзабеспячэнне».У далейшым Загадам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2010 № 630 Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гасцінічны комплекс «Спорт» рэарганізавана шляхам далучэння да Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па забеспячэнні спартыўных мерапрыемстваў «Белспортзабеспячэнне». Рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 22.06.2000 № 709 Беларускае дзяржаўнае прадпрыемства па забеспячэнні спартыўных мерапрыемстваў «Белспортзабеспячэнне» перайменавана ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па забеспячэнні спартыўных мерапрыемстваў «Белспортзабеспячэнне».Сучасны этап развіцця ўстановы пачаўся з прыняццем Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2013 № 326, калі Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па забеспячэнні спартыўных мерапрыемстваў «Белспортзабеспячэнне» рэарганізавана ў Дзяржаўную ўстанову «Белспортзабеспячэнне».Цяпер Дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне» з’яўляецца бюджэтнай арганізацыяй, створанай для садзейнічання развіццю фізічнай культуры і спорту.
Афіцыйны лагатып арганізацыі
Прадметам дзейнасці ўстановы з’яўляюцца:
- матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне ўдзелу нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту ў міжнародных спартыўных мерапрыемствах і падрыхтоўку да іх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой;
- правядзенне мерапрыемстваў, уключаных у рэспубліканскі каляндарны план правядзення афіцыйных спартыўных спаборніцтваў і план рэспубліканскіх фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і турыстычных мерапрыемстваў;
- ажыццяўленне дзяржаўных закупак у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- аказанне гасцінічных паслуг;
- аказанне транспартных паслуг
Штогод дзяржаўнай установай «Белспортзабеспячэнне» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, праводзіцца каля 700 спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародных.Акрамя таго, арганізуецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўдзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Летніх і Зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях, Спартакіядах Саюзнай дзяржавы і іншых міжнародных мерапрыемствах.