1

Кадры

Кадравая праца ва ўстанове

Вядучы спецыяліст па кадрах Бойка-Гладкая Інга Валер’еўна падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару Установы.У сваёй дзейнасці вядучы спецыяліст па кадрах кіруецца:

  • заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • загадамі і распараджэннямі дырэктара Установы;
  • Статутам Установы;
  • правіламі ўнутранага працоўнага распарадку;
  • службовай інструкцыяй.

Вядучы спецыяліст па кадрах вядзе кадравае справаводства, ажыццяўляе прыём, перавод, перамяшчэнне, звальненне работнікаў, афармляе загады аб прадастаўленні працоўных і сацыяльных водпускаў, рыхтуе дакументы для правядзення атэстацыі работнікаў, павышэння кваліфікацыі, аб вылучэнні да ўзнагароджання і заахвочванні, дысцыплінарных спагнаннях, працы, падрыхтоўцы і прадстаўленні дакументаў для назначэння пенсій работнікам, з’яўляецца адказнай асобай за вядзенне воінскага ўліку, займаецца пошукам кандыдатаў на замяшчэнне пасад, рыхтуе спісы кандыдатур для ўключэння ў рэзерв кіруючых кадраў; падрыхтоўвае дакументы для перадачы на захоўванні ў архіў; прымае ўдзел у пасяджэннях камісій, створаных ва Установе, рыхтуе і падае звесткі для статыстычнай справаздачнасці і ФСАН і г.д.

Адміністрацыйныя працэдуры

Па заяве, тэлефонным або электронным звароце работнікі (былыя работнікі) могуць звярнуцца па даведкі і выпіскі, копіі дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам.Спіс адміністрацыйных працэдур

  • выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі работніку
  • выдача даведкі аб месцы працы і займаемай пасадзе
  • выдача даведкі аб перыядзе працы
  • выдача даведкі аб выхадзе на працу, службу да заканчэння водпуску па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў
  • выдача даведкі аб незабяспечанасці дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем
  • выдача даведкі аб знаходжанні ў водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў
  • выдача даведкі аб невыдзяленні пуцёўкі на дзяцей на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў бягучым годзе
  • выдача характарыстыкі на работніка па запыце арганізацыі

Выдача даведак ажыццяўляецца на працягу 5 дзён з дня звароту.
avatar2

Бойка-Гладкая Інга Валер’еўна

Вядучы спецыяліст па кадрах

Кантакты

Час працы

  • Пн – Пт: с 8.30 до 17.30
  • Абед: с 13.00 до 13.45
  • Выхадны: субота, нядзеля і святочныя дні