1

Прафсаюз

Першасная прафсаюзная арганізацыя ДУ «Белспортзабеспячэнне»

Першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы «Белспортзабеспячэнне» ўваходзіць у структуру Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі рэгламентавана Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Прафсаюзная арганізацыя прайшла рэгістрацыю ва ўстаноўленым парадку. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 443, выдадзенае на падставе рашэння Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 09.03.2011 № 216.

Пастаўлена на ўлік у ІМПЗ з прысваеннем уліковага нумара падаткаплацельшчыка (далей –УНП) 101394931, у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва з прысваеннем рэгістрацыйнага нумара страхавальніка 521028364, у БРУСП «Белдзяржстрах» з прысваеннем рэгістрацыйнага нумара страхавальніка 500053455.

Пратаколам ППА ДУ «Белспортзабеспячэнне» ад 23.06.2017 № 12 зацверджана Палажэнне аб Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Установы.

Дзейнасць прафсаюза

Згодна са звесткамі статыстычнай справаздачнасці па стане на 01 красавіка 2022 г. на ўліку ў ППА ДУ «Белспортзабеспячэнне» знаходзяцца 83 члены прафсаюза (пры агульнай колькасці працуючых 91 чалавек). Ахоп прафсаюзным членствам складае 91,2 %.

Ва Установе дзейнічае Калектыўны дагавор, заключаны паміж работнікамі і наймальнікам дзяржаўнай установы «Белспортзабеспячэнне» ад 13.05.2020, зарэгістраваны ў Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска 28.05.2020 за № 2772.

Прафсаюзны камітэт

  •   Колькасць членаў – 9
  •   Старшыня прафсаюзнага камітэта
  • Петрушэня Андрэй Фёдаравіч
  • +375 (17) 358-61-98
  •   Намеснік старшыні
  • Бароўская Дар’я Мікалаеўна
  • +375 (17) 358-61-98
  •   Казначэй
  • Болбас Таццяна Пятроўна
  • +375 (17) 323-85-70

У адпаведнасці з Калектыўным дагаворам прафсаюзная арганізацыя Установы:

  • прымае ўдзел у правядзенні культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў сярод работнікаў,
  • вылучае кандыдатуры для заахвочвання вышэйстаячай арганізацыяй,
  • прапагандуе здаровы лад жыцця,
  • аказвае матэрыяльную дапамогу членам прафсаюза і членам іх сем’яў па выпадках, прадугледжаных Калектыўным дагаворам аб аказанні матэрыяльнай дапамогі,
  • садзейнічае ажыццяўленню сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы.

Першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы «Белспортзабеспячэнне» вядзе ўлік членаў прафсаюза, выдае даведкі аб тым, што работнік з’яўляецца членам прафсаюза і знаходзіцца на ўліку ў прафсаюзнай арганізацыі, аб перыядзе выплаты членскіх узносаў.