1

Супрацоўнікі ДУ “Белспортзабеспячэнне” ўсклалі кветкі на могілках “Ваенныя” ў рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду

Таксама ў сценах установы ў 12:00 была абвешчана хвіліна маўчання, ушанаваўшы памяць ахвяраў злачынстваў генацыду.




Напярэдадні міжнароднага Дня энергазберажэння праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь – энергаэфектыўная краіна” пад дэвізам “У адзіным руху да лепшага!”

Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў быце, што з’яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Акцыя працягнецца да 11 лістапада.




У сталіцы падышоў да канца Рэспубліканскі турнір па стральбе з пнеўматычнай зброі сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Каманды паказалі наступныя вынікі:

Практыкаванне “стральба з пнеўматычнай вінтоўкі”:
1 месца: Каманда першага намесніка Міністра (Аляксандра Дараховіча)
2 месца: Каманда федэрацыі фрыстайла
3 месца: Каманда РЦАП коннага спорту і конегадоўлі

Практыкаванне “стральба з пнеўматычнага пісталета”:
1 месца: Каманда першага намесніка Міністра
2 месца: Каманда ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама
3 месца: Каманда федэрацыі сучаснага пяцібор’я

Агульнакамандны залік:
1 месца: Каманда першага намесніка Міністра
2 месца: Каманда ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама
3 месца: Каманда федэрацыі фрыстайла

На цырымоніі ўзнагароджання Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук звярнуўся да ўдзельнікаў спаборніцтваў.

“Сёння мы ўбачылі, як падраслі нашы вынікі па стральбе. Мы ўдасканальваемся і рыхтуемся, а далей будзем ускладняць спаборніцтвы. Далей будзе стральба з пнеўматычнай вінтоўкі стоячы, якая пройдзе ў снежні”, – адзначыў Сяргей Міхайлавіч.

“Хацеў бы павіншаваць вас усіх з надыходзячым святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мы павінны памятаць і шанаваць нашу гісторыю, а ўсе гэтыя мерапрыемствы мы далучаем да дзяржаўных свят. У сучасных умовах мы павінны памятаць пра гэта, і праз спорт сваім асабістым прыкладам абавязаны выхоўваць нашу маладая моладзь. Віншую пераможцаў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Да новых сустрэч!”, – сказаў Міністр.




Рэспубліканскі конкурс “Візуальны вобраз II Гульняў краін СНД 2023”

У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь стане гаспадыняй II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У сувязі з гэтым Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўнай установай “Белспортзабеспячэнне” аб’яўляе аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу “Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь”. Парадак арганізацыі і ўмовы правядзення конкурсу вызначаюцца Палажэннем аб конкурсе .

У кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь ёсць унікальная магчымасць стаць часткай гэтай падзеі! Калі ты крэатыўны і поўны мноства ідэй, і табе споўнілася 16 гадоў ці ты з’яўляешся часткай вялікай і крэатыўнай кампаніі, тады ты смела можаш падаваць заяўку!

Увасобі свае ідэі і атрымай прызнанне на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, стварыўшы ўнікальны і вядомы вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023!

Аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення конкурсу можна даведацца тут (https://bel-sport.by/be/konkurs-2023-bel/).




У Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан) адбылося пасяджэнне Савета па фізічнай культуры і спорце дзяржаў – удзельніц СНД

Ад Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні Савета прыняў удзел першы намеснік Міністра спорту і турызму Дараховіч Аляксандр Вікенцьевіч.

У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння Савету была прадстаўлена інфармацыя аб падрыхтоўцы Беларусі да правядзення II Гульняў краін СНД, якія пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года.

Аляксандр Дараховіч адзначыў, што Беларусь мае значны вопыт правядзення буйных спартыўных спаборніцтваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будзе зроблена ўсё неабходнае, каб ІІ Гульні краін СНД, якія пройдуць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, былі арганізаваны на самым высокім узроўні.

Аляксандр Вікенцьевіч таксама адзначыў, што Беларусь мае сучасныя спартыўныя базы і запрасіў спартсменаў дзяржаў – удзельніц СНД да правядзення сумесных вучэбна-трэніровачных збораў напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, а таксама да ўдзелу ў спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі (практычна ўсе мерапрыемствы “адкрытых”).




Ускладанне кветак супрацоўнікамі ДУ “Белспортзабеспячэння” ля помніка “Востраў слёз”




У Заслаўі на базе РЦАП па вяслярных відах спорту завяршылася рэспубліканская спартакіяда сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму

На працягу двух дзён спаборніцтваў работнікі сферы спорту і турызму адстойвалі гонар сваіх устаноў і змагаліся за перамогу ў 17 відах спорту.

У 2-й дзень спартакіяды ўдзельнікі спаборнічалі ў дысцыпліне «Лазер Ран», якая ўяўляе сабой эстафету па бегу і стральбу з лазернага пісталета, а таксама спаборнічалі ў гонках на драгонботах.

У рамках цырымоніі закрыцця спартакіяды адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.

Лепшымі камандамі сталі
РЦАП па ЗВС «Раўбічы» (гонкі на драганботах)
Мінспорт-1 (лазер ран 4х400, забег адважных)
РЦАП па мастацкай гімнастыцы (гіравы спорт)
БДУФК (міні-футбол, спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму, стральба з лука)
РЦАП па вяслярных відах спорту (грабны трэнажор, кіданне фітбола)
Палац спорту (стрытбол)
Чыжоўка-Арэна (скачок у даўжыню)
РЦАП па фрыстайле, жанчыны / Міністэрства спорту і турызму, мужчыны (дартс)
Мінгарвыканкам, жанчыны (стральба з лука)
НАДА, жанчыны/РЦАП па тэнісе, мужчыны (стральба з пнеўматычнай вінтоўкі)
«Ледакол» (веласпорт)
РЦАП па лёгкай атлетыцы (кіданне фітбола)
Магілёўская вобласць (сямейная эстафета)




У БДУФК адбылася сустрэча Міністра спорту і турызму з першакурснікамі

1 верасня ў гонар пачатку новага навучальнага года Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук наведаў установу “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры” і сустрэўся са студэнтамі.

Сустрэча пачалася з урачыстай прамовы Сяргея Міхайлавіча:

“Я хацеў бы пажадаць маладым хлопцам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, чула ўбіраць усё тое, што вам перадаюць тут выкладчыкі. З гэтых сцен нашай славутай навучальнай установы выйшлі вялікія спартсмены, якія ганарліва неслі сцяг беларускага спорту на многіх спаборніцтвах і арэнах. Са святам і плённага навучальнага года!”.

Затым са словамі на дарогу выступіў рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін.

“Мне б вельмі хацелася, каб пасля заканчэння навучання ў нашай установе, многія з вас трапілі ў летапіс нашага ўніверсітэта, як праслаўленыя спецыялісты ў сваёй вобласці. Будзьце шчаслівыя і ўдачы ў вучобе”.

Пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі Міністр спорту і турызму разам са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам наведаў урок гісторыі “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў відэафармаце.

У Дзень ведаў ва ўсіх школах і ВНУ краіны тэма першых заняткаў была прысвечана гістарычнай памяці.




У Смаленску завяршыўся II этап міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор’і “Кубак дружбы”

Беларускія спартсмены паказалі наступныя вынікі ў змяшанай эстафеце

Курсанты “А”
1-е месца: Беларусь – 2 (Анастасія Малашэнка/Данііл Беляковіч )
2-е месца: Беларусь – 1 (Марыя Гнедчык / Назар Сівіцкі)

Курсанты “Б”
2-е месца: Беларусь – 2 (Аляксандра Ляшэнка / Мікіта Лысенка )
3-е месца: Беларусь – 1 (Міра Бурая / Савелій Бобла)




У Брэсце скончыліся чэмпіянаты свету па пажарна-ратавальным спорце

Узнагароджанне правялі міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, Прэзідэнт Міжнароднай спартыўнай федэрацыі пажарнікаў і ратавальнікаў Аляксандр Чупрыян, губернатар Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля.

Мы заканадаўцы мод, таму мы паказалі ўсім удзельнікам спаборніцтваў, арганізатарам, якія прывезлі сюды дзяцей, гераічную каштоўнасць Брэсцкай крэпасці, усяго беларускага народа. Лічу, што нашы маладыя хлопцы, дзяўчаты дабіліся высокага выніку. Я віншую ад душы ўвесь беларускі народ, таму што нам атрымалася на высокім узроўні ў чарговы раз правесці добрае міжнароднае спаборніцтва, – адзначыў Вадзім Сіняўскі.

Дзеці гэта асаблівая катэгорыя ў нашым спорце. Адносна нядаўняе мы сталі праводзіць такія міжнародныя спаборніцтвы. Гэта зусім новая ўнікальная гісторыя ў развіцці спорту. Штораз я захапляюся і дзіўлюся вялікаму запалу любіць сваю справу, любіць сваё рамяство, любіць блізкага, і ўсё гэта выяўляецца на бегавых дарожках пажарна-ратавальнага спорту, – падкрэсліў Аляксандр Чупрыян.

Па выніках упартага змагання месца сярод юнакоў, юніёраў размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Расійская Федэрацыя;
2 месца – Рэспубліка Беларусь;
3 месца – Рэспубліка Казахстан.

Сярод дзяўчын, юніёрак:

1 месца – Рэспубліка Беларусь;
2 месца – Расійская Федэрацыя;
3 месца – Рэспубліка Казахстан.

У гэты дзень адбылася дэманстрацыя магчымасцяў падпадзелаў МНС і канцэртавая праграма.

Усмешкі панавалі на тварах удзельнікаў спаборніцтваў і гасцей гэтай маштабнай мерапрыемствы, бо ўсё прайшло па-сапраўднаму відовішчава і феерычна.