1

На Адкрытым Кубку Расіі па кулявой стральбе беларускія спартсмены працягваюць браць узнагароды

Падчас спаборніцкага дня нашы стрэлкі занялі ўвесь пастамент.

У стральбе на 50 м лепшымі сталі Таісія Палюшык і Юрый Шчарбацэвіч.

У аналагічнай дысцыпліне Уладзіслава Пранько і Уладзімір Чарноў занялі другое месца, а бронзавы медаль заваявалі Марыя Мартынава і Ілья Чаргейка.

Фота: РЦАП па стралковых відах спорту




У Беларусі вызначылі парадак фарміравання і вядзення рэестра суб’ектаў турыстычнай дзейнасці

Пастановай Урада ад 9 жніўня 2022 г. № 514 

зацверджана Палажэнне аб парадку фарміравання і вядзення рэестра суб’ектаў турыстычнай дзейнасці.

Дакументам вызначаецца парадак:

  • фарміравання і вядзення рэестра суб’ектаў турыстычнай дзейнасці;
  • прадастаўлення звестак з яго.

Рэестр фарміруецца і вядзецца ў мэтах уліку і сістэматызацыі звестак аб суб’ектах турыстычнай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Уключэнню ў рэестр падлягаюць звесткі:

  • фарміравання і вядзення рэестра суб’ектаў турыстычнай дзейнасці;
  • прадастаўлення звестак з яго.

Рэестр фарміруецца і вядзецца ў мэтах уліку і сістэматызацыі звестак аб суб’ектах турыстычнай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Уключэнню ў рэестр падлягаюць звесткі:

  • прадугледжаныя ў пункце 4 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме», у прыватнасці:
    • o найменне суб’екта турыстычнай дзейнасці (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка);
    • o месца яго знаходжання;
    • o рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (для суб’ектаў турыстычнай дзейнасці – рэзідэнтаў) або рэестры (рэгістры) замежнай дзяржавы (для суб’ектаў турыст) дзейнасці – нерэзідэнтаў (пры наяўнасці такога нумара));
    • o уліковы нумар плацельшчыка (для суб’ектаў турыстычнай дзейнасці – рэзідэнтаў);
    • o адасобленыя падраздзяленні (філіялы, прадстаўніцтвы) юрыдычнай асобы (пры іх наяўнасці), месца знаходжання;
    • o арганізацыйныя формы турызму;від турыстычнай дзейнасці;адрас афіцыйнага сайта, электроннай пошты (пры іх наяўнасці);
    • o звесткі, якія прадстаўляюцца тураператарамі, якія ажыццяўляюць і дзейнасць у сферы міжнароднага выязнога турызму, аб наяўнасці дамовы страхавання адказнасці тураператара (нумар і дата дамовы, найменне страхавой арганізацыі), дамовы аб выдачы банкаўскіх гарантый (нумар і даты дамовы, найменне банка) або аб іх удзеле ў фармаванні фонду адказнасці тур; /li>
  • якія паступілі ў Мінспорт ад тураператараў і змяшчаюць інфармацыю аб наступленні выпадкаў немагчымасці выканання імі абавязацельстваў па дагаворах аказання турыстычных паслуг у сферы міжнароднага выязнога турызму;
  • аб вынесеных судовых пастановах або рашэннях іншых дзяржаўных органаў аб немагчымасці выканання суб’ектамі турыстычнай дзейнасці дагаворных абавязацельстваў перад суб’ектамі і ўдзельнікамі турыстычнай дзейнасці, якія паступілі ў Мінспорт ад судоў, іншых дзяржаўных органаў у пісьмовай форме або па сістэме міжведамаснага дакументаабароту дзяржаўных органаў.

Палажэннем вызначана, што звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры, з’яўляюцца адкрытымі і агульнадаступнымі, размяшчаюцца на афіцыйным сайце Мінспорту.

Палажэнне ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.

  • для ўключэння звестак у рэестр суб’ектаў турыстычнай дзейнасці;
  • для ўнясення змяненняў у звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры суб’ектаў турыстычнай дзейнасці;
  • для выключэння звестак з рэестра суб’ектаў турыстычнай дзейнасці; ;
  • для прадастаўлення звестак з рэестра суб’ектаў турыстычнай дзейнасці.

 Крыніца: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/august/71092/ –  Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.




Аляксандр Дараховіч прызначаны на пасаду першага намесніка Міністра

1 жніўня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне Аляксандра Вікенцьевіча Дараховіча першым намеснікам Міністра спорту і турызму.




Падышлі да канца матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе.

“Віцебск” атрымаў перамогу ў серыі пенальці над “Дынама-Брэст”.

Дынама-Брэст vs Віцебск – 1:1 (1:2 П)

Гродзенскі “Нёман” аказаўся мацнейшым за дзяржынскі “Арсенал”.

Нёман vs Арсенал – 2:1

“Тарпеда-БелАЗ” выйграў у “Іслачы” на сваім полі.

Тарпеда-БелАЗ vs Іслач – 1:0

Мазырская “Славія” абыграла магілёўскае “Дняпро”

Днепр-Магілёў vs Славія – 0:2

Фота: ФК “Дынама-Брэст”, ФК “Нёман”




У Мінску завяршыўся першы этап Кубка дружбы па сучасным пяцібор’і

У камандным заліку на вяршыню пастамента ўзнялася беларуская юнацкая каманда U-19 (Аляксей Сафончык, Данііл Беляковіч, Назар Сівіцкі, Барыс Абабурка).

У той жа ўзроставай катэгорыі Аляксей Сафончык заваяваў залаты медаль.




Адзіны дзень інфармавання

Матэрыялы да адзінага дня інфармавання насельніцтва 2022




Футбол. Чэмпіянат Беларусі. 13-ы тур

Падышлі да канца наступныя матчы 13-га тура нацыянальнага першынства.

“Мінск” абыграў магілёўскае “Дняпро” ў гасцявой сустрэчы. “Тарпеда-БелАЗ” нанёс буйное паражэнне “Слуцку”.

  • Днепр Магілёў vs Мінск – 2:4
  • Тарпеда-БелАЗ vs Слуцк – 3:0

Па выніках 13 тураў турнірную табліцу чэмпіянату ўзначальвае барысаўскі “БАТЭ”. “Энергетык-БДУ” ідзе на другім месцы, адстаючы ад лідара на бал, а тройку замыкае мінскае “Дынама”.




Адкрыты чэмпіянат Беларусі па тэнісе

У Мінску прайшоў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па тэнісе сярод жанчын і мужчын

Вынікі спаборніцтваў

Жанчыны. Адзіночны разрад

  • 1 месца: Крысціна Дзмітрук
  • 2 месца: Ганна Кубарава
  • 3 месца: Дар’я Шауга

Жанчыны. Парны разрад

  • 1 месца: Ксенія Ярш / Эвеліна Ласкевіч
  • 2 месца: Варвара Бярновіч / Соф’я Гапанькова

Мужчыны. Адзіночны разрад

  • 1 месца. Мікалай Банькоў
  • 2 месца: Іван Лютарэвіч
  • 3 месца: Міхаіл Дуброўскі

Мужчыны. Парны разрад

  • 1 месца: Эрык Аруцюнян/Данііл Астапенкаў
  • 2 месца: Мікалай Банькоў/Ціхон Фёдараў

Змешаны разрад

  • 1 месца: Эвеліна Ласкевіч/Міхаіл Малаховіч
  • 2 месца: Шалімар Тальбі/ЯнРабцэвіч



Адкрытыя спаборніцтвы па шашках “Мінск-2022”

У сталічным РЦАП па шахматах і шашках адбыліся адкрытыя спаборніцтвы па шашках-100 “Мінск-2022”.

Прызёрамі сталі наступныя спартсмены.

Жанчыны:

  • 1 месца: Марыя Часнакова
  • 2 месца: Ганна Кульман
  • 3 месца: Вікторыя Нікалаева

Кадэты:

  • 1 месца: Георгій Выдзерка
  • 2 месца: Ганна Кульман
  • 3 месца: Яўген Жукоўскі

Міні-кадэты:

  • 1 место: Юлия Калмакова
  • 2 место: Иван Бородич
  • 3 место: Павел Лагутков

Агульны залік:

  • 1 месца: Іван Касцюноў
  • 2 месца: Юрый Цымановіч
  • 3 месца: Андрэй Калмакоў



Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Ад імя Міністэрства спорту і турызму і сябе асабіста віншую ўсіх працаўнікоў галіны, спартсменаў, трэнераў і ветэранаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! У гэты светлы ліпеньскі дзень мы ўспамінаем тых, хто ратным подзвігам прынёс мір і спакой на нашу зямлю. І, працягваючы слаўныя традыцыі, нашае пакаленне будуе моцную і квітнеючую Беларусь.

Дзень Незалежнасці аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню, з’яўляецца ўвасабленнем гераізму, стойкасці, велічы духу народа, сімвалам адзінства.

У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, міру, дабрабыту і працоўных поспехаў у нашай стваральнай працы на карысць роднай Беларусі.

Кавальчук С.М.
Міністр спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь