Калектыў ДУ “Белспортзабеспячэнне” сумесна з дэлегацыяй Мінспорту і спартыўнай грамадскасцю Беларусі прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак, ушанаваўшы памяць ахвяр трагедыі Хатыні.
У гэты дзень уся Беларусь аб’ядноўваецца ў памятнай вахце, успамінаючы жыхароў вёскі Хатынь, якіх, загнаўшы ў хлеў, спалілі карнікі. У 1943 годзе ў агні абарвалася жыццё 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Паводле дадзеных, атрыманых у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, лёс Хатыні ў Беларусі падзялілі 288 вёсак. Не менш за 12 348 населеных пунктаў спалены фашыстамі поўнасцю або часткова.