Галоўная / Паслугі / Гасцініца

Гасцініца

image_pdfimage_print
Hotel 1a
Hotel 2b
Hotel 3c
Hotel 4d
Hotel 5e
Slide1
Slide2
Slide3
Slide4
Slide5
previous arrow
next arrow
Slide1
Slide2
Slide3
Slide4
Slide5
previous arrow
next arrow

Гасцініца «Спорт»

Гасцініца «Спорт» – невялікі бюджэтны гатэль, які прапануе камфартабельныя нумары і якасны сэрвіс па прымальных цэнах. Зручнае размяшчэнне робіць яго асабліва прывабным для турыстаў. Гатэль утульна размясціўся ў цэнтры горада Мінска, паблізу ад асноўных славутасцяў сталіцы. Адсюль можна лёгка здзейсніць пешы шпацыр да Верхняга Горада, Плошчы Перамогі, Батанічнаму саду і парку Чалюскінцаў. А скарыстаўшыся грамадскім транспартам, здзейсніць невялікую экскурсію па горадзе і наведаць знакаміты «Чырвоны касцёл» (касцёл Сімяона і Алены), Нацыянальную Бібліятэку, Палац спорту ці Мінск-Арэну. Акрамя таго, побач з гасцініцай знаходзяцца кафэ, рэстараны, клубы, караоке, сауны, боўлінг, кінатэатр, а таксама вялікая колькасць магазінаў і гандлёвых цэнтраў.

Нумары гасцініцы

Унутры гасцініцы «Спорт» вас ахопіць атмасфера хатняй утульнасці і камфорту. Нумары рознай катэгорыі, іх у гатэлі 71, дазваляюць размясціць некалькі вялікіх груп турыстаў і гасцей сталіцы. Нашы супрацоўнікі дапамогуць гасцям падабраць нумары пад любыя фінансавыя магчымасці і патрэбнасці да ўзроўню утульнасці. Як і ў любым гатэлі, маюцца нумары класа «Эканом» і «Люкс», якія дазваляюць размясціць ад двух да трох пастаяльцаў у адным нумары. Асаблівасць гасцініцы «Спорт» – гэта наяўнасць нумароў класа «Хостэл». Такія нумары з’яўляюцца выдатным выбарам для моладзі, невялікіх груп спартсменаў і валанцёраў, бо ў іх камфортна размесцяцца 4-6 чалавек. Яшчэ адна перавага гэтых нумароў – іх кошт.

Нумары, незалежна ад класа, валодаюць усім самым неабходным для пражывання: спальныя месцы (ложкі рознага ўзроўню камфорту і памеру), шафы і тумбачкі для захоўвання, ванныя пакоі і санвузлы. Пакоі класаў «Эканом» і «Люкс» абсталяваны тэлевізарамі, халадзільнікамі і электрачайнікамі. Для пастаяльцаў нумароў класа «Хостэл» ёсць спецыяльныя пакоі адпачынку, дзе можна добра адпачыць пасля экскурсіі і паглядзець тэлевізар. Расслабіцца і пагутарыць можна і ў холах гасцініцы, уладкаваўшыся ямчэй на скураных канапах.

Паслугі гасцініцы

Дадаткова гатэль прадастаўляе сваім пастаяльцам бясплатныя і платныя паслугі. Бясплатна можна скарыстацца Wi-Fi, тэлефонам, чайнікам, прасам і іншымі паслугамі. Акрамя таго, за дадатковую плату нашы супрацоўнікі могуць забяспечыць трансфер з/да аэрапорта, замовіць дастаўку ежы або прапанаваць ахоўную паркоўку для легкавога аўто. Падрабязней даведацца пра ўсе паслугі можна на афіцыйным сайце гатэля hotel-sport.by.

Сілкаванне

Дзе можна нядорага і смачна паабедаць? Такое пытанне задае амаль кожны турыст у кожным горадзе і краіне свету. У нашым выпадку адказ просты – кафэ “ГОРАД М”, якое знаходзіцца на першым паверсе гасцініцы «Спорт». У кафэ можна паснедаць, паабедаць і павячэраць. Таксама кафэ арганізуе абслугоўванне групавых заездаў (ад 10 чалавек). Акрамя выдатнай кухні і цудоўнай хатняй атмасферы, наведвальнікаў парадуюць дэмакратычныя цэны.

Будзем рады бачыць Вас у ліку нашых пастаяльцаў!

Кантактная інфармацыя

Электронны зварот
Scroll to Top