Ад Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні Савета прыняў удзел першы намеснік Міністра спорту і турызму Дараховіч Аляксандр Вікенцьевіч.
У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння Савету была прадстаўлена інфармацыя аб падрыхтоўцы Беларусі да правядзення II Гульняў краін СНД, якія пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года.
Аляксандр Дараховіч адзначыў, што Беларусь мае значны вопыт правядзення буйных спартыўных спаборніцтваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будзе зроблена ўсё неабходнае, каб ІІ Гульні краін СНД, якія пройдуць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, былі арганізаваны на самым высокім узроўні.
Аляксандр Вікенцьевіч таксама адзначыў, што Беларусь мае сучасныя спартыўныя базы і запрасіў спартсменаў дзяржаў – удзельніц СНД да правядзення сумесных вучэбна-трэніровачных збораў напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, а таксама да ўдзелу ў спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі (практычна ўсе мерапрыемствы “адкрытых”).