Кадравая праца ва ўстанове
Вядучы спецыяліст па кадрах Бойка-Гладкая Інга Валер’еўна падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару Установы.
У сваёй дзейнасці вядучы спецыяліст па кадрах кіруецца:
- заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- загадамі і распараджэннямі дырэктара Установы;
- Статутам Установы;
- правіламі ўнутранага працоўнага распарадку;
- службовай інструкцыяй.
Вядучы спецыяліст па кадрах вядзе кадравае справаводства, ажыццяўляе прыём, перавод, перамяшчэнне, звальненне работнікаў, афармляе загады аб прадастаўленні працоўных і сацыяльных водпускаў, рыхтуе дакументы для правядзення атэстацыі работнікаў, павышэння кваліфікацыі, аб вылучэнні да ўзнагароджання і заахвочванні, дысцыплінарных спагнаннях, працы, падрыхтоўцы і прадстаўленні дакументаў для назначэння пенсій работнікам, з’яўляецца адказнай асобай за вядзенне воінскага ўліку, займаецца пошукам кандыдатаў на замяшчэнне пасад, рыхтуе спісы кандыдатур для ўключэння ў рэзерв кіруючых кадраў; падрыхтоўвае дакументы для перадачы на захоўванні ў архіў; прымае ўдзел у пасяджэннях камісій, створаных ва Установе, рыхтуе і падае звесткі для статыстычнай справаздачнасці і ФСАН і г.д.
Адміністрацыйныя працэдуры
Па заяве, тэлефонным або электронным звароце работнікі (былыя работнікі) могуць звярнуцца па даведкі і выпіскі, копіі дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам.
Спіс адміністрацыйных працэдур
- выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі работніку
- выдача даведкі аб месцы працы і займаемай пасадзе
- выдача даведкі аб перыядзе працы
- выдача даведкі аб выхадзе на працу, службу да заканчэння водпуску па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў
- выдача даведкі аб незабяспечанасці дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем
- выдача даведкі аб знаходжанні ў водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў
- выдача даведкі аб невыдзяленні пуцёўкі на дзяцей на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў бягучым годзе
- выдача характарыстыкі на работніка па запыце арганізацыі
Выдача даведак ажыццяўляецца на працягу 5 дзён з дня звароту.
Бойка-Гладкая Інга Валер'еўна
Вядучы спецыяліст па кадрах
Кантакты
- г. Мінск, вул. Я. Коласа, 35, каб.217
- +375 (17) 390-98-61
- belsport@bel-sport.by
Час працы
- Пн – Пт: с 8.30 до 17.30
- Абед: с 13.00 до 13.45
- Выхадны: субота, нядзеля і святочныя дні