Галоўная / Стужка навін / Навіны / У Брэсце скончыліся чэмпіянаты свету па пажарна-ратавальным спорце
Sajt

У Брэсце скончыліся чэмпіянаты свету па пажарна-ратавальным спорце

image_pdfimage_print

Узнагароджанне правялі міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, Прэзідэнт Міжнароднай спартыўнай федэрацыі пажарнікаў і ратавальнікаў Аляксандр Чупрыян, губернатар Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля.

– Мы – заканадаўцы мод, таму мы паказалі ўсім удзельнікам спаборніцтваў, арганізатарам, якія прывезлі сюды дзяцей, гераічную каштоўнасць Брэсцкай крэпасці, усяго беларускага народа. Лічу, што нашы маладыя хлопцы, дзяўчаты дабіліся высокага выніку. Я віншую ад душы ўвесь беларускі народ, таму што нам атрымалася на высокім узроўні ў чарговы раз правесці добрае міжнароднае спаборніцтва, – адзначыў Вадзім Сіняўскі.

– Дзеці – гэта асаблівая катэгорыя ў нашым спорце. Адносна нядаўняе мы сталі праводзіць такія міжнародныя спаборніцтвы. Гэта зусім новая ўнікальная гісторыя ў развіцці спорту. Штораз я захапляюся і дзіўлюся вялікаму запалу любіць сваю справу, любіць сваё рамяство, любіць блізкага, і ўсё гэта выяўляецца на бегавых дарожках пажарна-ратавальнага спорту, – падкрэсліў Аляксандр Чупрыян.

Па выніках упартага змагання месца сярод юнакоў, юніёраў размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Расійская Федэрацыя;
2 месца – Рэспубліка Беларусь;
3 месца – Рэспубліка Казахстан.

Сярод дзяўчын, юніёрак:

1 месца – Рэспубліка Беларусь;
2 месца – Расійская Федэрацыя;
3 месца – Рэспубліка Казахстан.

У гэты дзень адбылася дэманстрацыя магчымасцяў падпадзелаў МНС і канцэртавая праграма.

Усмешкі панавалі на тварах удзельнікаў спаборніцтваў і гасцей гэтай маштабнай мерапрыемствы, бо ўсё прайшло па-сапраўднаму відовішчава і феерычна.

Sajt1 1 1024x683
Sajt2 1
Sajt3 1
Электронны зварот
Scroll to Top